воскресенье, 18 сентября 2011 г.

Урачыстасць святога Лінуса

23 верасня - УРАЧЫСТАСЦЬ СВЯТОГА ЛІНУСА
11.00 - святая імша на польскай мове (цэлебруе кс. пробашч з Бердаўкі - Лідскі дэканат)
12.00 - Эўхарыстычная працэсія
12.15 - святая імша на літоўскай мове

суббота, 3 сентября 2011 г.

23 звыклая нядзеля

Распарадак святой імшы ў касцёле святога Лінуса ў Пелясе:
09.00 - святая імша на польскай мове
10.00 - святая імша на літоўскай мове

четверг, 1 сентября 2011 г.

Маці Міласэрная


Чарговы нумар “Слова Жыцця”

Выйшаў чарговы нумар “Слова Жыцця”, які можна набыць у парафіях, пачынаючы з нядзелі, 4 верасня, у дыяцэзіяльнай кнігарні па вул. К. Маркса, 4, а таксама прачытаць на інтэрнэт-старонцы www.slowo.grodnensis.by.

У гэтым нумары:

- Пастырскі ліст ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча на пачатак новага навучальнага і катэхетычнага года
- Новыя старонкі з жыцця Гродзенскай дыяцэзіі
- Сагрэтыя Божай ласкай... Кс. Антоні Грэмза пра ўдзел моладзі дыяцэзіі ў Сусветных днях моладзі ў Мадрыдзе
- Актуальныя навіны з жыцця дыяцэзіі, Беларусі і свету
- “На скрыжаванні” – рубрыка для моладзі
- Да 20-годдзя паўстання дыяцэзіі: каляндар падзей
- Святыні нашай дыяцэзіі
- Інфармацыя пра пілігрымкі і ўрачыстасці
- А таксама шмат іншых цікавых матэрыялаў

Новы каляндар ВДС

“Дадзена нам Божым Провідам адкрыць чарговую старонку нашай гісторыі – каляндар на 2012 год”, – так напісаў ксёндз рэктар Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі Юзаф Станеўскі ва ўступе. Новы каляндар прадстаўляе таксама найбольш важныя падзеі мінулага года, паміж іншым – сустрэчу з кардыналам Грахалеўскім і паездку алюмнаў у Рым.

Набывайце, калі ласка, каляндар. Вы можаце зрабіць гэта ў сваіх парафіях або ў дыяцэзіяльнай кнігарні ў Гродне па вул. К. Маркса, 4.

Запрашаем у Капцёўку

18 верасня запрашаем дзяцей і моладзь, бацькоў і катэхетаў разам з душпастырамі на пешую пілігрымку да Маці Божай Яснагурскай Цярпліва Слухаючай на Узгорку надзеі. Дэвіз пілігрымкі: “Марыя – наша Настаўніца”.

Праграма пілігрымкі:

07.00 – св. Імша ў касцёле аа. францішканаў

08.00 – Пілігрымы рушаць у Капцёўку

12.00 – Павітанне пілігрымаў на Узгорку надзеі ў Капцёўцы

12.00-13.00 – Адпачынак і гарбата

13.00 – Каронка да Божай Міласэрнасці

13.15 – св. Імша

14.30 – Выступленні парафіяльных груп

17.00 – Заканчэнне пілігрымкі. Ад’езд дадому

Тэлефоны для даведкі: 915-444б, 8 (033) 655-44-22 (МТС)

На вучобу — з малітвай

1 верасня ў некаторых краінах СНД, у тым ліку і ў Беларусі, адзначаецца дзень ведаў. Менавіта ў гэты дзень вучні і студэнты распачынаюць вучобу пасля летніх канікул.

Па традыцыі, у першыя дні верасня ў каталіцкіх святынях праходзяць набажэнствы для вучняў, студэнтаў, настаўнікаў і выкладчыкаў аб Божым благаслаўленні на вучобу і працу ў навучальным годзе, які распачынаецца. Асвячаюцца таксама школьныя прыналежнасці.

«Лацінская прымаўка кажа: Scientia plusquam aurum — веды даражэй за золата. У сённяшнім свеце ўсе імкнуцца мець як мага больш матэрыяльных дабротаў, — адзначыў аднойчы Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. — Аднак пры гэтым трэба паклапаціцца і пра скарб, якога ні злодзей не ўкрадзе, ні моль не з’есць, ні іржа не папсуе. Гэта — духоўнае багацце, а таксама веды».